https://pda.coollib.net/b/343573
Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор